Беларусь і Узбекістан падпісалі Праграму кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2024-2025 гады

11 апреля 2024

Беларусь нацэлена на падтрыманне высокай дынамікі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Гэта пацвердзіў кіраўнік МЗС Беларусі на сустрэчы са сваім калегам з Узбекістана ва ўжо пашыраным саставе. Бакі падкрэслілі - паміж краінамі істотна актывізавана шматузроўневае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне. Падтрымліваецца адкрыты, даверны, змястоўны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. Развіваюцца сувязі па лініі парламентаў дзвюх краін, бізнесу, а таксама маладзёжнай палітыкі. Міністры выказалі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковага ўзаемадзеяння і паставілі подпісы пад Праграмай кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Узбекістана на 2024-2025 гады.