Беларусь і Швейцарыя сёння адзначаюць 25 гадоў дыпламатычных адносін

10 февраля 2017

Дзве дзяржавы з'яўляюцца палітычнымі і эканамічнымі партнёрамі. Мінск надае вялікае значэнне канструктыўнаму супрацоўніцтву з Бернам і зацікаўлены ў далейшым развіцці сувязяў па шырокім спектры ўзаемадзеяння. Са знамянальнай датай кіраўніка Швейцарскай Канфедэрацыі Дорыс Лойтхард павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.