Беларусь і Манака наладзілі дыпламатычныя адносіны

16 апреля 2016

Сумеснае камюніке падпісалі напярэдадні пасол Беларусі ў Францыі і пасол княства Манака ў Францыі. У адпаведнасці з дакументам дыпламатычныя адносіны наладжваюцца з моманту падпісання дакумента і будуць працаваць на карысць дзвюх краін. Ужо зараз можна гаварыць, што камюніке дапаможа развіццю двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах. Княства Манака стала 175-й краінай, з якой Беларусь наладзіла дыпадносіны.