"Дзясятка", "мастак" і "сапфір" - новыя сарты бульбы, якія ўстойлівыя да хвароб і даюць высокія ўраджаі

13 сентября 2021

Беларускія вучоныя-аграрыі прапануюць для прамысловай вытворчасці новыя сарты бульбы, якія ўстойлівыя да хвароб і даюць высокія ўраджаі. Так, напрыклад, з актуальных відаў другога хлеба такія сарты як "дзясятка", "мастак" і "сапфір". Апошні, дарэчы, з фіялетавай мякаццю. Іх прэзентавалі на бульбяным фэсце ва Уздзенскім раёне. Аграрыі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, проста аматары страў з бульбы сабраліся разам для таго, каб даведацца новае аб любімай культуры і прадэгуставаць яе. Кульмінацыяй свята стала адкрыцце памятнага знака бульбе. Вялікі шчодры кошык у бронзе з гэтага часу ўпрыгожвае пляцоўку каля школы ў аграгарадку Дзешчанка.  

У гэтыя дні актыўна збіраюць ураджай бульбы. Усяго ў планах сельгасарганізацый і фермераў краіны накапаць амаль 6 мільёнаў тон другога хлеба. На палях Уздзенскага раёна клубні даюць па паўтысячы цэнтнераў з гектара і больш.