Беларусь і Гвінея падпісалі пагадненні аб рэгулярных дыпкансультацыях

18 июня 2015

Цырымонія падпісання пагаднення аб рэгулярных дыпкансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Гвінеі і Беларусі адбылася сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў нашай краіны і міністр па міжнародным супрацоўніцтве Гвінеі. Варта адзначыць, што пагадненне стала першым дакументам, які закладвае асновы фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

У Гвінеі вялікія запасы карысных выкапняў, у тым ліку буксітаў, золата і алмазаў. Ураджай у краіне збіраюць па тры разу за год. Зараз Гвінея мае вострую патрэбу ў тэхніцы сельскагаспадарчага і дарожна-будаўнічага прызначэння.