Беларусь і Грузія дамовіліся больш актыўна працаваць у шматлікіх сферах

21 ноября 2017

Беларусь і Грузія дамовіліся больш актыўна працаваць у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, турыстычнай, культурнай сферах і ў галіне адукацыі. Сумесную заяву падпісалі сёння ў Мінску парламентарыі дзвюх краін. Праца будзе весціся і ва ўдасканаленні заканадаўчай базы.

Акрамя афіцыйных перамоў, у праграме візіту грузінскіх парламентарыяў - наведванне буйных беларускіх кампаній і сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі БДУ.