Атамная сіла для беларускай энергетыкі і эканомікі

5 ноября 2023

Імкнёмся заўсёды ісці ў нагу з часам або (як зараз) ехаць. А ўсё са словам "электра" сёння ў трэндзе.

І хоць сезон электрасамакатаў завяршаецца, усё, што з гэтым звязана, з намі надоўга. Каб атрымліваць больш электраэнергіі чыстай і таннай, Беларусь паставіла на службу мірны атам.

Атамная сіла для беларускай энергетыкі і эканомікі. Адбылася сапраўды эпахальная падзея - з гэтага часу два блокі Беларускай АЭС у справе. Сімвалічны пашпарт грандыёзнага аб'екта кіраўнік Расатама перадаў нашаму Прэзідэнту. Афіцыйна будаўніцтва Беларускай АЭС завершана, станцыя прынятая ў эксплуатацыю.

З гэтага часу мы ў страі перадавых дзяржаў: рэалізавалі самы маштабны стратэгічны праект у гісторыі суверэннай Беларусі. Гістарычная падзея і сапраўдны падарунак для краіны да гістарычнай даты - 7 Лістапада. Гэта і ўмацаванне энергетычнай бяспекі, і моцны імпульс для самых розных сфер - ад навукі да прамысловасці.

Але ў першую чаргу электраэнергія павінна быць на карысць простых людзей. А ў маштабах краіны без стабільнай крыніцы энергіі далёка не паедзеш. Наталля Брэвус працягне (відэа).