Аграрыі Мінскай вобласці ўтрымліваюць лідарства па ўборцы збожжавых

15 августа 2019
Агульны каравай на сёння важыць амаль 1,5 мільёна тон. Убрана каля 85 % плошчаў. Завяршаюць уборку Нясвіжскі, Клецкі, Капыльскі, Маладзечанскі, Любанскі і Уздзенскі раёны. Найбольшы намалот на поўдні рэгіёна.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім 131 тысяча тон. На  другім месцы хлебаробы Слуцкага. У іх больш за 123 тысячы. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі 117 тысяч тон збожжа.

Што наконт ураджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе атрымліваюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі (тут 50)  і  Клецкі раён (48 цэнтнераў з гектара). Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 34 цэнтнеры з гектара.