Андрэйчанка: У Беларусі і Нікарагуа шмат сфер для супрацоўніцтва

3 октября 2023

У Беларусі і Нікарагуа шмат сфер для супрацоўніцтва: ад сельскай гаспадаркі да адукацыі і культуры. Гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з першым намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі Нікарагуа.

З лацінаамерыканскай краіны ў Мінск прыехала вялікая дэлегацыя, і гэта першы такі візіт. Мэта - вывесці ўзаемадзеянне на новы ўзровень і стварыць групу сяброўства. Дарэчы, ужо ў наступным годзе бакі адзначаць 30-годдзе наладжвання дыпламатычных адносін.