Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця "Гульняў будучыні"

21 февраля 2024

"Наперад у будучыню, сябры!" - так Прэзідэнт Беларусі павітаў удзельнікаў фіджытал-гульняў у Казані. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новай старонкі ў гісторыі сусветнага спорту. Кібер- і класічныя спаборніцтвы адначасова - гэта калі адным словам пра "Гульні будучыні". І нарадзіліся яны на ўсходзе, пакуль Захад пад рознымі падставамі не пускае нашых спартсменаў на Алімпіяды. Нічога падобнага спартыўны свет яшчэ не ведаў! Сотні краін-удзельніц, вялікія прызавыя, гульні ўжо называюць новым Алімпам. Каманды гуляюць у звыклыя нам футбол, баскетбол, хакей, адзінаборствы, і тут жа анлайн-версія схватак. Так, пакуль не вельмі звыкла, але за кіберспортам сапраўды будучыня. Гэта аб'ядноўвае свет - нават не мільёны, а мільярды гледачоў. Толькі ў інтэрнэце на стрымінгавых платформах арганізавана 280 сігналаў. Больш падрабязна расказала Кацярына Круталевіч (гл. відэа).