"Актуальнае інтэрв'ю" з Ігарам Кананчуком сёння пасля "Панарамы"

8 ноября 2016

12 гадоў таму ён узначаліў Магілёўскі малочны камбінат. За гэты час прадпрыемства вырасла да аднаго з найбуйнейшых у краіне экспарцёраў прадуктаў харчавання і ператварылася ў холдынг з амаль двума дзясяткамі філіялаў. Як малочныя рэкі становяцца патокамі валюты? Што дае шматмільённая мадэрнізацыя? За кошт чаго з'яўляюцца новыя рабочыя месцы ў рэгіёнах? Ці спадабалася беларускае белае золата ў Паднябеснай? Наколькі айчынныя вытворцы гатовы да далучэння краіны да СГА? Як малакадолары ідуць на аднаўленне "беларускага Версаля" пад Бабруйскам? І чые інтарэсы будзе адстойваць у парламенце прадстаўнік рэальнага сектара эканомікі? 

"Актуальнае інтэрв'ю" з дырэктарам холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка" Ігарам Кананчуком глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".