Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце распрацавала камп'ютарны трэнажор да парламенцкіх выбараў

20 июля 2016

Фармат праграмнага забеспячэння - дзелавая гульня. Яна дапамагае адпрацаваць стратэгію выбарчай кампаніі і вырашыць праблемныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць на ўчастках у дзень галасавання. Трэнажор-сімулятар складаецца з некалькіх тэматычных модуляў. Сёння першымі навучанне прайшлі супрацоўнікі выканкамаў, прадстаўнікі рэгіянальнай улады і ўдзельнікі акруговых камісій. Акрамя таго, комплекс утрымлівае зборнік інфармацыйных матэрыялаў у сферы выбарчага заканадаўства, а таксама асноўныя тэзісы сацыяльна-эканамічнай праграмы развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Аляксандр Іваноўскі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, прафесар: "Усе сітуацыі, якія мы адпрацоўваем, рэальныя. Яны адбываліся на нашых выбарчых участках, і фактычна гэта той вопыт, які замацоўваецца. Мы працуем з пытаннямі тэрытарыяльнага, тэхнічнага, арганізацыйнага забеспячэння і, вядома, бяспекай правядзення выбараў".

Святлана Уласава, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама: "У першым модулі ёсць рэкамендацыі па падрыхтоўцы перадвыбарнага этапа, а ў другім - практычнай падрыхтоўкі ўчасткаў для галасавання. Сітуацыі, якія будзе зручна і камфортна прапрацаваць у індывідуальным парадку членам выбарчых камісій для таго, каб далей больш прафесійна і кампетэнтна весціі сваю работу".

Да 24 ліпеня прадоўжыцца вылучэнне прэтэндэнтаў у склад участковых камісій. Пасля ў кожным рэгіёне іх удзельнікі таксама пройдуць навучанне на трэнажорах-сімулятарах. Павысіць сваю кампетэнцыю ў сферы палітычных тэхналогій і выбарчага заканадаўства змогуць у тым ліку і слухачы Акадэміі кіравання. Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 верасня.