А. Лукашэнка: Умацаванне інтэграцыйных механізмаў не пытанне выбару, а непазбежная неабходнасць

18 декабря 2020
Умацаванне інтэграцыйных сувязяў на постсавецкай прасторы ў цяперашніх рэаліях стала непазбежнасцю. Гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Саміт СНД: пытанні рэгіянальнай бяспекі

Беларускі прэзідэнт сярод удзельнікаў анлайн-саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь заўсёды выступала прыхільнікам інтэграцыйных механізмаў. Пазіцыя нашай краіны ў тым, што ў СНД закладзены вялікі патэнцыял. Гэта адзін з інструментаў забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне. Сёння гэта ключавая тэма перамоў. Наша краіна  сёлета сутыкнулася з абкаткай новых разбуральных тэхналогій. І гэтая тактыка можа быць выкарыстана ў іншых дзяржавах Садружнасці. Прэзідэнт не раз адзначаў: знешнім пагрозам можна супрацьстаяць толькі разам. І платформа СНД спрыяе згуртаваным дзеянням краін-удзельніц. 

Старшынства  ў СНД  у 2021 годзе пераходзіць да Беларусі

Чакаецца, што сёння зацвердзяць Канцэпцыю развіцця СНД, а таксама прымуць рашэнне наконт старшынства ў інтэграцыі ў наступым годзе. Яно пераходзіць да Беларусі.