А. Лукашэнку прадставілі новы праект Канстытуцыі

4 ноября 2021

Прэзідэнту прадставілі новы праект Канстытуцыі.

Сёння ў Палацы Незалежнасці праходзіць пасяджэнне з рабочай групай па дапрацоўцы галоўнага дакумента краіны. Канстытуцыйная камісія правяла вялікую працу, прапанавала свае варыянты і адкарэкціравала прынцыповыя пытанні, у прыватнасці, аб новай ролі Усебеларускага народнага сходу, аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў, захаванні збалансаванасці дзяржапарата. Пры гэтым важна, перакананы Аляксандр Лукашэнка, ні ў якім разе не руйнаваць сістэму ўлады, якая існуе ў Беларусі.

Першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі Аляксандр Лукашэнка правёў 21 кастрычніка. У яе састаў увайшло парадку 20 чалавек, сярод іх кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Галоўная задача - падрыхтаваць дакумент, які не дапусціць хаосу і дысбалансу ў дзяржаўнай уладзе.