А. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па пытаннях абароны Канстытуцыі і суверэнітэту

15 июля 2021

Папраўкі ў законы па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу  зацвердзіў сёння наш Прэзідэнт. Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы "Аб Узброеных Сілах", "Аб надзвычайным і ваенным становішчах", а таксама імплементацыя нормаў Дэкрэта "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". 

Згодна з Канстытуцыяй і дадзеным дакументам,  падставай для яго ўвядзення (апроч стыхійных бедстваў і катастроф) з'яўляецца наяўнасць беспарадкаў, якія суправаджаюцца насіллем або пагрозай насілля з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека для жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы. Таксама канкрэтызаваны некаторыя фармулёўкі. Напрыклад, раней не было вызначана, што менавіта лічыцца беспарадкамі. Гэта выклікала неадназначнае разуменне падстаў для ўвядзення надзвычайнага становішча. Зараз   да беспарадкаў адносяцца спробы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення ўлады, узброены мяцеж, масавыя беспарадкі, міжнацыянальныя і міжканфесійныя канфлікты, якія суправаджаюцца гвалтоўнымі дзеяннямі, ствараюць непасрэдную пагрозу жыццю і бяспецы грамадзян. Новы закон таксама ўдакладняе пералік магчымых  мер і часовых абмежаванняў, што прымяняюцца пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Дадзеная норма распрацавана з улікам вопыту рэагавання на беспарадкі летась.

Нараўне з гэтым у законы "Аб надзвычайным і ваенным становішчах" імплементуюцца нормы Дэкрэта Прэзідэнта № 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Для чаго і чым  выкліканыя змяненні? І што менавіта змяняецца ў заканадаўстве?  Растлумачэнні ў эфіры "Панарамы" дасць намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Уладзімір Арчакоў.