А. Лукашэнка: Па афганскім пытанні беларускі бок мае намер прытрымлівацца выпрацаванай лініі ў АДКБ

8 сентября 2021

Беларусь не застанецца ўбаку ад афганскага пытання. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана.

А. Лукашэнка: Беларусь не застанецца ўбаку ад афганскага пытання

Прэзідэнт адзначыў, Мінск гатовы працаваць па пытаннях Цэнтральнай Азіі, абапіраючыся на моцныя і даверныя адносіны з Масквой і Нур-Султанам. Па афганскім пытанні беларускі бок мае намер прытрымлівацца выпрацаванай лініі ў АДКБ. Тым больш што адзін з членаў арганізацыі - Таджыкістан - мяжуе з Афганістанам і таксама сутыкнуўся з праблемай бежанцаў з пакуль яшчэ ісламскай рэспублікі.

Сітуацыя ў Афганістане

Рух "Талібан" сёння аб'явіў склад урада, тым самым канчаткова ўзяўшы ўладу ў свае рукі. 2 тыдні таму арганізацыя заявіла аб стварэнні Ісламскага эмірата. Захапілі талібы і правінцыю Панджшэр (апошняя апора супраціўлення). Аднак спакою чакаць не варта: успыхваюць пратэсты і лакальныя баі. Усё гэта гаворыць пра тое, што Афганістан усё яшчэ застаецца парахавой бочкай Цэнтральнай Азіі.

Спецслужбы Беларусі і Казахстана пашыраюць супрацоўніцтва

Дапамагчы рэгіёну знайсці спакой можа саміт АДКБ 16 верасня ў Душанбэ. Аб ім, дарэчы, Прэзідэнт і Карым Масімаў таксама сёння гаварылі. Закранулі ў размове і тэму супрацоўніцтва спецслужбаў Беларусі і Казахстана ў рамках Еўразійскай эканамічнай прасторы.

Беларусь і Казахстан - даўнія партнёры і саюзнікі. Апроч Еўразійскага эканамічнага саюза і АДКБ краіны маюць дачыненне да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Адзначым, што саміт таксама пройдзе 16-17 верасня ў Душанбэ.