Сёння Міжнародны дзень студэнтаў

17 ноября 2020

У адукацыйных рэйтынгах беларускія ВНУ стабільна займаюць высокія пазіцыі. Напрыклад, Белдзяржуніверсітэт сёлета рэйтынг World University Rankings вызначыў на 317 месца ў свеце. Дарэчы, спіс уключае ў сябе цэлую тысячу ўніверсітэтаў з усёй планеты. І наша краіна абагнала ўсе адукацыйныя ўстановы Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны. Сярод краін СНД лідзіруе Беларусь і па колькасці студэнтаў у ВНУ: гэта кожны сёмы прадстаўнік моладзі. Аб запатрабаванасці і высокім узроўні адукацыі гаворыць і тое, што ў нас вучыцца больш за 26 тысяч замежных студэнтаў са 107 краін.