А. Лукашэнка 15-17 верасня з рабочым візітам наведае Таджыкістан

13 сентября 2021

Прэзідэнт Беларусі 15-17 верасня наведае з рабочым візітам Таджыкістан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Акрамя таго, па прапанове беларускага лідара ў сталіцы Таджыкістана запланавана сустрэча кіраўнікоў дзяржаў ШАС і АДКБ, на якой будзе абмеркавана сітуацыя ў Афганістане і меры па гарантаванні бяспекі ў рэгіёне. На палях мерапрыемстваў Прэзідэнт Беларусі таксама пагаворыць з замежнымі лідарамі.