Нямецкая разведка пашырае сачэнне за інтэрнэт-карыстальнікамі

17 июня 2013

У найбліжэйшыя 5 гадоў на гэта будзе выдаткавана сто мільёнаў еўра. Спецслужбы цікавяць, першым чынам, злучэнні з Расіяй і Усходняй Еўропай. Праграма прадугледжвае павелічэнне штата падраздзялення, а таксама сур'ёзнае тэхнічнае абнаўленне. Адзначым, нямецкія законы пра тайну перапіскі дазваляюць правяраць да 20% паведамленняў паміж Германіяй і іншымі краінамі.