А.Кабякоў: 2017 - год беларускага старшынства ў ЦЕІ - даў краіне выключна карысны вопыт

12 декабря 2017

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва даказала сваю запатрабаванасць у якасці пляцоўкі для дыялогу і супрацоўніцтва ў самым шырокім спектры кірункаў. Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на саміце ЦЕІ ў Мінску. Андрэй Кабякоў адзначыў, што 2017 - год беларускага старшынства ў арганізацыі - даў краіне выключна карысны вопыт. Мы зрабілі акцэнт на прасоўванне сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці ў большай Еўропе. Тэма актуальная, асабліва ў кантэксце спалучэння кітайскага праекта "Адзін пояс і адзін шлях" з транспартнай сеткай Еўрасаюза. Сярод ключавых тэм у рамках дзейнасці арганізацыі Мінск бачыць міграцыйныя пытанні і кібертэрарызм.