У магазінах з'явяцца беларускія арганічныя прадукты

16 декабря 2019
Арганічныя прадукты айчыннага вытворцы, як чакаецца, на паліцах магазінаў з'явяцца ўжо вясной. У катэгорыю "арганіка" трапляе прадукцыя сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, вырашчаная без хімічных угнаенняў і сродкаў засцярогі, рэгулятараў росту і ГМА. Адпаведныя тавары будуць маркіравацца знакам "Арганічны прадукт". Аднак перад атрыманнем сертыфіката прадпрыемствы павінны прайсці так званы пераходны перыяд. Для вырошчвання птушак ён складае 12 тыдняў, а самы працяглы для прадукцыі расліннага паходжання, напрыклад, яблыкаў - 3 гады.

Сертыфікацыя арганічнай прадукцыі з'яўляецца добраахвотнай для вытворцы. Адпаведны дакумент выдаецца тэрмінам на 5 гадоў. Пры гэтым штогод будзе праводзіцца планавая ацэнка на адпаведнасць статусу "арганічны". Больш падрабязна пра тое, як знайсці здаровую ежу на паліцах супермаркетаў, не чытаючы склад, і чым небяспечныя дадаткі з літарным кодам Е, раскажам у спецыяльным рэпартажы Агенцтва тэленавін  "Мы ёсць тое, што мы ядзім". У аўторак адразу пасля "Панарамы".