9 ліній стратэгічнага супрацоўніцтва - якія сферы Прэзідэнт прапанаваў развіваць з Маскоўскай вобласцю?

18 декабря 2023

Беларусь і Расія моцныя рэгіёнамі. Сёння ў Мінску чарговы раз абмяркоўвалі супрацоўніцтва па гэтай лініі. Да нас прыбыла дэлегацыя Маскоўскай вобласці. На перамовах з губернатарам сталічнага рэгіёна Расійскай Федэрацыі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што важна выпускаць уласную прадукцыю на сумесных прадпрыемствах. Развіццё кааперацыі, стварэнне новых імпартазамяшчальных вытворчасцяў - у прыярытэце ў саюзнікаў. І тэма нумар адзін для Маскоўскай вобласці. Беларусь гатова ўключацца ў сумесныя вытворчыя ланцужкі. У нас ёсць і вопыт, і навуковая база, і жаданне працаваць разам. Сфер, дзе мы можам быць карысныя адзін аднаму, шмат. Ад прамысловасці і будаўніцтва да АПК, медыцыны і навукі. Наталля Брэвус - падрабязней (відэа).