26 выбарчых тэрытарыяльных камісій сфарміраваныя ў Віцебскай вобласці

21 июля 2015

Дваццаць шэсць выбарчых тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі сфарміраваныя ў Віцебскай вобласці. З іх дваццаць адна раённая, адна - гарадская - у Наваполацку. У Віцебску створаныя тры камісіі ў трох раёнах абласнога цэнтра. Таксама створана адна абласная камісія, у склад якой увайшлі трынаццаць чалавек. Прэтэндэнтаў было больш за дваццаць. Гэта прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Таксама вылучаць кандыдатуру можна было шляхам падачы заявы. Дакументы па вылучэнні патэнцыяльных членаў камісіі прымаліся да 19 ліпеня ўключна. 

Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі павінны быць утвораныя не пазней за 22 ліпеня на сумесных пасяджэннях органаў прадстаўнічай і выканаўчай улады.