Мінскі філіял РУП "Белмытсэрвіс" адзначае 20-годдзе

20 октября 2020

Беларускія прадпрыемствы павялічваюць пастаўкі грузаў у Кітай, а таксама еўрапейскія краіны. Адзін з асноўных відаў транспарту - чыгуначны. Так, толькі з пачатку года ў КНР адпраўлена больш за 15 таварных цягнікоў. Вялікая роля ў пастаўках і транзіце прадукцыі ў Мінскага філіяла найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі РУП "Белмытсэрвіс".

Пра тое, як абраць прафесію і навучыцца кіраваць грузамі на зямлі, вадзе і ў небе, - Аляксей Кандраценка.

З Барысава - піламатэрыялы, са Слуцка - малочная прадукцыя. Тавары з Мінскай вобласці перыядычна "падарожнічаюць" за сем і больш тысяч кіламетраў. Экспарт у Кітай - адзін са стратэгічна важных кірункаў гандлю, дзе ключавая роля - у чыгуначнага транспарту. Сёлета з усёй краіны ў КНР адпраўлена больш як 15 цягнікоў. Значны аб'ём работы праводзіць Мінскі філіял найбуйнейшага лагістычнага аператара Беларусі Белмытсэрвіс.

Адзін з галоўных тэхнічных памочнікаў гандлёва-лагістычнага цэнтра - рычстаркер. Спецыяльная машына – сапраўдны віртуоз сваёй справы.
Зрэшты, для мытні і лагістыкі - на першым месцы кадры. Маладымі спецыялістамі для розных структур забяспечваюць, напрыклад, сталічныя ўніверсітэты - БНТУ і БДУ. Як раз для іх Белмытсэрвіс сёння правёў дзень адчыненых дзвярэй. Гэта магчымасць тэорыю падмацаваць практыкай.

Дарэчы, акрамя аўтамабіляў і цягнікоў у перавозках лагісты ўсё больш задзейнічаюць і авіятранспарт.

І сёння ж прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў знак супрацоўніцтва з найбуйнейшым беларускім лагістычным аператарам уручылі яго кіраўніцтву сімвалічны факел дружбы. Такім чынам дзве структуры адзначылі і свае юбілеі: мінскаму філіялу РУП "Белмытсэрвіс" - 20, а БНТУ - 100 гадоў.