118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў акрэдытаваныя ў Магілёўскім раёне

3 января 2018

Як паведамілі ў абласным выбаркаме, большасць - гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. У тым ліку ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, "Белай Русі" і Федэрацыі прафсаюзаў. Прэтэндэнты на дэпутацкае месца актыўна падаюць дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў.

Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання: "Ва ўсе ўзроўні Саветаў паступіла ўжо больш як 3 000 пакетаў дакументаў прэтэндэнцкіх на дэпутацкія месцы. Працэс працягваецца, і вылучэнне кандыдатаў будзе працягвацца па 8 студзеня ўключна".

З 9 па 18 студзеня пройдзе этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Затым пачнецца іх актыўная агітацыя.