10 ліпеня 1994 года быў абраны першы Прэзідэнт краіны

10 июля 2014

Сёння важная дата ў беларускай гісторыі, асаблівы дзень для кожнага з нас. 10 ліпеня 1994 года быў абраны першы Прэзідэнт краіны - дэпутат, кіраўнік парламенцкай антыкарупцыйнай камісіі Аляксандр Лукашэнка. Беларусы прагаласавалі за суверэнную палітыку і незалежнасць. Сёння 20 гадоў, як ёсць суверэнная краіна Беларусь і ёсць мы - беларускі народ, які ўсведамляе сябе адзіным цэлым з агульнымі каштоўнасцямі і свядомым выбарам шляху. Паваротная дата ў летапісы краіны, якая падводзіць рысу пад савецкай эпохай. Дата, з якой свае лёс, рашэнні і адказнасць сапраўды сталі сваімі. Карткі, зайчыкі і нацыянальная валюта. Першая свая постперабудоўчая праграма - Экспарт, жыллё, харчаванне. Стратэгічны акцэнт на аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Бяз'ядзерны статус, шматвектарнасць і кульмінацыя інтэграцыі - еўразійская тройка…


20 гадоў - цэлая эпоха ў палітыцы, эканоміцы і развіцці грамадства - сёння становяцца нашай гісторыяй. Тады, у 1994, усё склалася: і час, і чаканні мільёнаў простых людзей, і сіла, маштаб асобы абранага кіраўніка дзяржавы, які не раз гаварыў: Падмануць людзей, якія даверылі краіну, проста не маю права. Тады крэдыт даверу і неверагодная працаздольнасць - адзіныя рэсурсы першага Прэзідэнта. Аглядаючыся на гэтыя 20 гадоў, прыходзіць разуменне: за стабільнасць, наша ўпэўненае заўтра, за магчымасць з гонарам заявіць: Я - беларус - варта сказаць дзякуй. Сабе - за правільны выбар тады. І лёсу, які гэты выбар вызначыў.


Як галасавалі за маладога Аляксандра Лукашэнку? Як вычысцілі з падачы тады яшчэ кіраўніка парламенцкай антыкарупцыйнай камісіі Аляксандра Лукашэнкі карупцыю з самага верху? І, працытуем Прэзідэнта, дзякуючы адзінству абралі свой шлях у эканоміцы - шлях разумнага сэнсу і справядлівасці. Пабудавалі дзяржаву, дзе перш за ўсё - чалавек. 20-годдзе першага гістарычнага і агульнанацыянальнага выбару беларускага народа, вехі нашага шляху і Беларусь сёння, моцная, вольная. У вялікім матэрыяле - у выніковай праграме Панарама.