Гледачоў розных прафесій, узростаў і нацыянальнасцяў сабраў канцэрт у Мінскім гарадскім палацы культуры

16 сентября 2022
"Адна зямля - адзін народ". Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў да Дня народнага адзінства прайшоў у Мінскім гарадскім палацы культуры. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў самых розных прафесій, узростаў, нацыянальнасцяў – больш чым тры сотні \гледачоў. Словы віншавання для мінчан прагучалі і ад старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава. На сцэне выступілі вядомыя беларускія артысты і калектывы.