Знакамітага марафонца з Украіны, інваліда-калясачніка сёння сустракалі ў Магілёве

14 августа 2015

Знакамітага ва ўсім свеце марафонца з Украіны, інваліда-калясачніка Дзмітрыя Васільцова сёння сустракалі ў Магілёве. Сваё чарговае падарожжа, або супер-марафон, ён прысвяціў умацаванню пабрацімскіх, дружалюбных сувязяў паміж двума народамі і назваў яго "За мір і сяброўства". За 5 дзён марафонец пераадолеў ад роднага горада Шостка да Магілёва 550 км. Многія гэтага чалавека завуць героем - ён стаў інвалідам пасля аварыі, амаль два гады правёў у бальніцы. У падарожжа ён адправіўся, каб расказаць усім аб тым, якія важныя мір і здароўе.

Дзмітрый Васільцоў, марафонец, Украіна:

"За здаровы лад жыцця, каб людзі, якія атрымліваюць траўмы не сядзелі дома, а займаліся спортам. І нават проста выходзілі на вуліцу гуляць. Гэта выдатна. Надвор'е цудоўнае. Гэта першы мой супермарафон. А наогул я марафонец, на такой маленькай калясачцы пакаёвай 25 марафонаў пераадолеў".

У Магілёў украінскі марафонец прыехаў на калясцы з веласіпедным прывадам. А ў самім падарожжы яго суправаджае сябар на аўтамабілі.