Зіма зноў саступае месца анамальнай цеплыні

18 декабря 2015

Зіма не спяшаецца парадаваць жыхароў сталіцы і вобласці і зноў саступае месца анамальнай цеплыні. Ужо заўтра паветра зноў прагрэецца днём да 8 з плюсам, а ў нядзелю і ўвогуле да 10 градусаў. Ноччу таксама дадатныя тэмпературы - да плюс 4. Хутчэй за ўсе сіноптыкі зноў зафіксуюць кліматычны рэкорд. Нагадаем, пакуль што 7 снежня стаў самым цёплым днём за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Такое цёплае і сырое надвор'е захаваецца да самага Новага года.

З-за адноснай цеплыні днём і мінімальных замаразкаў вечарам мінчане скардзяцца на галалёд. Аднак пасля значнага павышэння тэмпературы пешыя прагулкі зноў стануць бяспечнымі.