Яшчэ адно моцнае землетрасенне можа адбыцца ў Мексіцы за найбліжэйшыя суткі

8 сентября 2017

Гэта заявіў прэзідэнт краіны Энрыке Пенья Ньета. Вядома, што ў выніку стыхіі загінулі не менш чым 15 чалавек. Моцныя разбурэнні ў паўднёвых штатах. Там пашкоджаныя дамы, школы, бальніцы, няма электраэнергіі. Ваганні адчуваліся нават у Мехіка, размешчаным больш чым за тысячу кіламетраў ад эпіцэнтра. Нагадаем, землетрасенне магнітудай 8,4 адбылося ля берагоў Мексікі сёння раніцай. Яно стала самым магутным за апошнія сто гадоў. Пазней быў зафіксаваны не менш чым 61 афтэршок магнітудай да 6-ці.