Жудаснае ДТЗ у Слуцкім раёне: 2 чалавекі загінулі

20 марта 2024

Жудаснае ДТЗ у Слуцкім раёне -  два чалавекі загінулі. На месцы  здарэння працуюць следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ. Сёння раніцай вадзіцель "фальксвагена" рухаўся па аўтадарозе Слуцк - Ячава, падчас абгону на сустрэчнай паласе  сутыкнуўся з матацыклам. Вадзіцель байка і яго пасажырка загінулі.Вадзіцель жа аўто  з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны, зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, на яго рахунку ўжо восем выпадкаў адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ, таксама ў яго адсутнічаў тэхагляд на транспартны сродак. Матацыкліст, які загінуў, праблем з законам не меў, а ў байка  быў доступ да ўдзелу ў дарожным руху.