Журналісты Белтэлерадыёкампаніі адзначаны ўзнагародамі Міністэрства ўнутраных спраў

4 мая 2019

Яшчэ 3 нашы журналісты адзначаны высокімі ўзнагародамі Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта медалі да 100-годдзя міліцыі, а таксама дыпломы і памятныя падарункі. За перамогу ў конкурсе  на лепшае асвятленне дзейнасці праваахоўнага ведамства ўзнагароджаны: Віялета Сакаловіч, Алеся Высоцкая і Аляксандр Смірноў. 

Нашы калегі выйгралі ў дзвюх творчых намінацыях - "Лепшы аўтар" і "100-годдзе крымінальнага вышуку". На конкурс былі пададзены маштабныя аўтарскія працы, якія раскрываюць дзейнасць аператыўнікаў.

Белтэлерадыёкампанія павезла з сабою і яшчэ адну ўзнагароду. Яна дасталася тэлеканалу "НТБ-Беларусь".