Часопіс "Матэматыка. Інфарматыка" БДУ ўключаны ў базу даных Scopus

28 мая 2020
Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Матэматыка. Інфарматыка" ўключаны ў буйную міжнародную навукаметрычную базу даных Scopus. Гэта першае перыядычнае выданне БДУ, прадстаўленае ў інфармацыйнай сістэме падобнага тыпу. Прысутнасць у Scopus пацвярджае адпаведнасць часопіса сусветным крытэрыям ацэнкі якасці навуковых артыкулаў і надзяляе яго статусам міжнароднага выдання. Разглядаецца магчымасць уключэння ў базу даных Scopus яшчэ двух выданняў БДУ - "Часопіс БДУ. Гісторыя" і "Часопіс БДУ. Геаграфія. Геалогія".