Жыткавічы і Тураў у чаканні новага моста

29 апреля 2018

Яшчэ з сярэдзіны 90-ых адраджэнне пацярпелых раёнаў стала адным з прыярытэтаў палітыкі нашай краіны. Чарнобыльская трагедыя не проста змяніла лёсы людзей, яна ўнесла рэзкія карэкціывы і ў геаграфічную карту гарадоў і населеных пунктаў. Перад радыяцыяй выстаялі не ўсе, сотні вёсак сышлі ў зямлю - іх проста прыйшлося пахаваць.

Але праз тры дзесяцігоддзі мы бачым: туды, дзе гэта было магчыма, вярнулася паўнавартаснае жыццё. Тут пачалі зноў развіваць сельскую гаспадарку, адкрываць новыя прадпрыемствы, ствараць сем'і… І галоўнае - людзі выразна бачаць сваю будучыню менавіта тут, на сваёй малой радзіме. Сёння на гэтых землях навучыліся вырабляць абсалютна чысты прадукт, які да спадобы і мясцовым, і замежным пакупнікам. Аб вялікім патэнцыяле малых раёнаў рэпартаж Ганны Кавалёвай.

Радзіма самай вялікай ракі ў краіне, самай старажытнай епархіі і ўнікальных для Беларусі сыроў. Невялікі раён на краі Гомельскай вобласці. Афіцыйна - з векавой гісторыяй, па факце - з тысячагадовай. Малая радзіма цяпер 16-ці тысяч беларусаў, як і сотні іншых, магла не перажыць чарнобыльскага выпрабавання. І ўсё жа жыццё тут не спынілася. Разам з ім рухаецца і канвеер прамысловасці, а з ёй - эканомікі рэгіёна.

Кавалачак Італіі з беларускай якасцю - проста ў цэнтры Еўропы. 5 гадоў таму тут вырашыліся на смелы эксперымент. Па дзяржпраграме развіцця Прыпяцкага Палесся ў Тураве з нуля ўзвялі малочны камбінат і сталі выпускаць унікальны прадукт - сыр па італьянскіх рэцэптурах.

Аляксандра Сегліна тут 1,5 года. Малады спецыяліст - па прафесіі сырароб. З такім рэдкім запісам у дыпломе змагла знайсці працу нават на малой радзіме. Разам з ёй працаўладкаваліся 400 чалавек. За 2018-ы штат прырасце яшчэ на 90 супрацоўнікаў. І гэтыя новыя працоўныя месцы - вельмі каларыйная ежа для раёна, які расце. Іх з'яўленне невыпадковае. Сёлета на камбінаце адкрылі другую вытворчую чаргу - спатрэбіліся дадатковыя працоўныя рукі.

Новыя лініі запусцілі ўсяго 3 месяцы таму. Пасля гэтага і прадукцыйнасць, і прыбытак прадпрыемства выраслі ў 3 разы. Зараз тут могуць выпускаць прадукт, прыдатны для прафесійнага выкарыстання ў рэстараннай індустрыі самага высокага ўзроўню.

За суткі з усёй краіны сюды вязуць 400 тон малака. Перш чым трапіць на перапрацоўку - яно праходзіць жорсткі лабараторны кантроль. Звяртаюць увагу на ўсё: ад паху і смаку да мікрабіялагічных паказчыкаў.

Беларускую педантычнасць да якасці ацанілі замежныя гурманы. На іх сталы адпраўляецца 80% сыру. У экспартным партфелі - 12 краін свету. Вядома, без якасных дарог і лагістыкі павялічыць гэтую лічбу было б складана. І яшчэ 4 месяцы таму праблем з дастаўкай грузаў не было. Але 7 снежня мінулага года пачаўся адлік няпростага этапу для Жыткавіцкага раёна, падзеленага папалам вялікай ракой.

Жыткавічы і Тураў. Два гарады, якія знаходзяцца за 30 хвілін язды, апынуліся адрэзанымі адзін ад аднаго. Прамы шлях літаральна трэснуў напалову. За маёй спіной вы бачыце той самы, ужо сумна знакаміты на ўсю краіну прасеўшы мост. Зараз ён закрыты на рамонт. Наперадзе - паўгода рэканструкцыі.

Катары МНС сталі першай спробай вырашыць праблему. Праўда, гэты варыянт быў толькі для пешаходаў. Для аўтамабілістаў альтэрнатывай старога моста стаў пантон. Аднак у схватцы з марозным надвор'ем і вялікай вадой і гэты варыянт не заўсёды быў у выйгрышы.

Лядовыя баталіі мінулі. Зараз пантон працуе, як гадзіннік. Калі расклад ссунуўся, тут жа прыйдзе смс ад МНС.

І ўсё ж сказаць, што гэта роўная альтэрнатыва звычайнаму мосту, тутэйшыя таксама не могуць.

Нядаўна ў дапамогу пантону даслалі паром. Зараз дзве пераправы страхуюць адна адну. Паром можа перапраўляць вялікагрузы, чаго пантон не мог. На гадзінніку - 15:00. Тут чакаюць чарговы рэйс. У чарзе на плывучую пераправу грузавікі з розных раёнаў. Усе спяшаюцца на будпляцоўкі, дзе чакаюць матэрыялы.

На пароме змясціўся цэлы аўтацягнік - калона з 7 грузавікоў. Пантон такія аб'ёмы не вытрымлівае. Таму раней вялікагрузам не заставалася нічога іншага, акрамя як ехаць у аб'езд за 300 кіламетраў замест ранейшых 30. Прабел папоўніў менавіта паром. Спецпраект Пінскага суднабудаўнічага завода ў даўжыню 70 метраў, вытрымлівае тысячу тон. Пуцеправод аб'ядноўваў дзве часткі адзінага раёна. Без моста і пераправы тутэйшыя аўтаматычна пазбаўляюцца медыцынскай дапамогі, магчымасці дабрацца да працы і сваіх родных. Пакутуюць і людзі, і мясцовая эканоміка. Прычыны важкія, каб звярнуцца да крайніх мер. Дзеля выратавання моста зменяць рэчышча ракі і ўзарвуць старыя канструкцыі. Аперацыю плануюць на чэрвень. Наступны крок - узвядзенне новых апор і пралётаў. Гэтым разам будаўнікі гарантуюць металічную якасць, у прамым сэнсе. Сітуацыя на кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Патрабаванне прынцыповае - да 7 лістапада завяршыць будаўніцтва.

Дарэчы, яшчэ год таму Жыткавічы былі адной вялікай будоўляй. Тут адрамантавалі ўсе школы, галоўную аўтамагістраль, цэнтральны стадыён, аўтавакзал, кінатэатр, гарадскі цэнтр культуры, добраўпарадкавалі зоны адпачынку.

У чарзе на абнаўленне і іншыя аб'екты раёна. Пасля рэканструкцыі хутка адкрыецца яшчэ адзін дзіцячы садок. І будаўніцтва з добраўпарадкаваннем - не адзіная падстава для гонару.

Дарэчы, нават нягледзячы на часовыя праблемы з дарожнай інфраструктурай, колькасць ахвочых наведаць адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны не паменшылася. Мала месцаў на карце Беларусі могуць пахваліцца такім турыстычным патэнцыялам. Менавіта Тураў стаў малой радзімай знакамітага духоўнага дзеяча Кірылы Тураўскага. Некалі горад быў калыскай праваслаўя ўсяго Палесся. Тут адна з найстаражытнейшых епархій ва ўсёй Усходняй Еўропе. Чвэрць стагоддзя таму яе адрадзілі. Колькасць прыходаў вырасла ў 12 разоў. Пачалося будаўніцтва кафедральнага сабора.

А гэта - гарадзішча старажытнага Турава. Жывы доказ багатай гісторыі горада. Жамчужыне Палесся прыкладна тысячу гадоў.

У 12 стагоддзі гэты падмурак быў асновай старажытнага сабора Тураўскіх епіскапаў - аднаго з першых праваслаўных храмаў на гэтай зямлі. Праз стагоддзе храм быў разбураны землетрасеннем. І на доўгія гады аб гэтым знакавым месцы проста забылі.

У цяперашніх рэаліях усё з дакладнасцю да наадварот. Над рэшткамі старажытнага Турава збудавалі вялізны купал, арганізавалі гістарычную экспазыцыю і праводзяць экскурсіі, каб больш не забываць аб сваіх каранях. У гэтым невялікім раёне навучыліся захоўваць падмурак мінулага і імкнуцца будаваць падмурак будучыні. Яго аснова - маладое пакаленне, новаспечаныя сем'і. Для іх, дарэчы, сёлета пабудуюць амаль 14 тысяч квадратных метраў жылля - лічба больш важкая, чым у 2017-м.