Жыхарка Магілёўскай вобласці атрымала незвычайны падарунак ад Прэзідэнта

10 июня 2015

Галіна Таран займаецца сыраробствам не першы год - добрая дапамога сямейнаму бюджэту. Прызнаецца, даўно жадала перавесці проста захапленне ў разрад сямейнага бізнесу. Але ўсё не вырашалася. Зараз жа, з падпісаннем новага ўказу, упэўненая, многія захочуць стварыць сваё ІП.

Аб тым, што такую ініцыятыву трэба падтрымліваць у раёнах, гаварыў і Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка на фестывалі народных промыслаў асабіста дэгуставаў сыры слаўгарадскіх майстроў. Яшчэ тады адзначыў, такім умельцам трэба дапамагаць. І, дарэчы, паабяцаў падарыць Галіне Таран казляня.

І абяцанне сваё стрымаў. Дарык любіць аўсянку з малаком і ўжо прывык да сваёй гаспадыні.