У Аргенціне пачаліся масавыя пратэсты антыглабалістаў

29 ноября 2018

Тысячы людзей сабраліся на стадыёне ў Буэнас-Айрэсе, дзе правялі мітынг супраць G20: двухдзённы саміт, нагадаем, адкрыецца ў сталіцы Аргенціны ўжо заўтра.

Сустрэчу лідараў краін “Вялікай дваццаткі” і гасцей форуму будуць ахоўваць 22 000 паліцэйскіх, агенты мясцовых і замежных спецслужбаў. Урад Аргенціны паабяцаў пакараць любога, хто паспрабуе сарваць саміт. На G20, дарэчы, запланаваная сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Аднак Дональд Трамп не выключыў, што яна можа не адбыцца праз падзеі ў Керчанскім праліве.