Жыхары Украіны знаходзяць прытулак у Беларусі

16 августа 2014

Між тым жыхары Украіны, у асноўным з Луганскай і Данецкай абласцей, знаходзяць прытулак, працу і сацыяльную падтрымку ў Беларусі. У асноўным перасяленцаў прымаюць Гомельскі і Брэсцкі рэгіёны нашай краіны, а таксама сталіца і Мінскі раён. Паводле звестак МУС, на сёння ў Беларусі зарэгістравана каля 26 тысяч грамадзян Украіны, якія вымушана пакінулі сваю краіну. Для іх рэгістрацыі і аказанні своечасовай дапамогі створаны дадатковыя пункты прыёму.


Разам з тым украінцам. якія прыбылі ў Беларусь, аказваецца дапамога ў працаўладкаванні, медыцынскім абслугоўванні. А з 1 верасня дзеці перасяленцаў пойдуць у навучальныя ўстановы нашай краіны.


Адзначым, падтрымкай перасяленцаў разам з дзяржавай займаецца Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі. Неабыякавыя да лёсу суседзяў і многія беларусы.