Жыллё эканом-класа - 7 мільёнаў рублёў за квадрат

20 апреля 2016

Гэта сёння, на думку Мінбудархітэктуры, рэальны кошт метра для тых, хто будуецца з дзяржпадтрымкай. Задача ведамства на гэты год - не дапусціць росту. Аб гэтым напярэдадні заявіў першы намеснік міністра на ўзнагароджанні найлепшых прадпрыемстваў у будаўнічай галіне па выніках мінулага года. Рост кошту жылля ўдалося спыніць дзякуючы патанненню будаўніча-мантажных прац, паніжэнню выдаткаў і сабекошту будматэрыялаў.

Сярод галоўных задач галіны - выхад на новыя рынкі. З гэтай мэтай на пачатку года ў рэспубліцы з'явіўся холдынг, які дазволіць актывізаваць экспарт будаўнічых паслуг. Ужо вядуцца перамовы па пачатку будаўніцтва жылых дамоў у Маскве, Туле і Пскове. Ёсць прапанова па ўзвядзенні беларусамі мастоў у Польшчы.