Жаночае прадпрымальніцтва актыўна развіваецца ў сталіцы

26 февраля 2016

Пераўтварыць ідэю ў прыбытковы занятак і зрабіць хобі сапраўднай працай. Услед за сусветнай тэндэнцыяй жаночае прадпрымальніцтва сёння актыўна развіваецца і ў сталіцы. Толькі за мінулы год у Мінску сваю справу пачалі больш за чатыры тысячы жанчын. Дапамагае ў гэтым і спецыяльны праект па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва. На тэматычных сустрэчах жанчыны атрымліваюць карысную інфармацыю аб асновах паспяховай справы, фінансавых і маркетынгавых аспектах развіцця бізнесу.

Праект дапамагае жанчынам за хуткі час ператварыць свае задумкі ў паспяховы занятак. Як вынік - учарашнія хатнія гаспадыні папаўняюць рады бізнесвумен.