Жанчын сярод дзяржслужачых у Беларусі - каля 70 %

18 ноября 2015

Жанчыны, ад якіх залежыць прыняцце рашэнняў, жанчыны на кіруючых пасадах: пра тое, каб павялічыць іх колькасць, гаварылі сёння на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Саўміне. Як паведаміла Міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна, зараз цудоўныя дамы ў нашай краіне лідзіруюць па стратэгічна важных кірунках - сярод дзяржслужачых іх каля 70%, у Нацыянальным сходзе нашай краіны - амаль траціна. Менавіта такія лічбы ў якасці рэкамендацый і прапісаны ў міжнародных дакументах. Для параўнання, у свеце жанчын-парламентарыяў каля 22% ад усіх заканадаўцаў, у Еўропе - роўна чвэрць. Пры гэтым, паводле слоў экспертаў, нягледзячы на пазітыўныя вынікі, дасягнутыя ў гэтым плане ў нашай краіне, роўнасці мужчын і жанчын на ўзроўні прыняцця рашэнняў у поўнай меры ўсё яшчэ няма. Толькі 9,2 % сярод занятых у эканоміцы жанчын працуюць на кіруючых пасадах.

І яшчэ адна цікавая інфармацыя прагучала сёння ў Савеце Рэспублікі: па гендарнай роўнасці ў адносінах мужчын і жанчын Беларусь займае 28 месца сярод 187 краін.