У продаж паступілі білеты на II Еўрапейскія гульні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

19 марта 2019

Да старту II Еўрапейскіх гульняў у Мінску  засталося 94 дні. Сёння ў продаж паступілі білеты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Усяго плануюць рэалізаваць больш  чым 3 тысячы квіткоў.  Цана на іх - 10 % ад агульнага кошту.  Падчас афармлення заяўкі на набыццё білетаў глядач можа пакінуць звесткі аб неабходнасці спецыяльнага парковачнага месца. Амаль на ўсіх аб'ектах для асоб з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана бясплатная паркоўка.

Крыху раней  у прэс-цэнтры выдавецкага дома "Беларусь сегодня"   адбылася сустрэча з прадстаўнікамі стральбы з лука. Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту на II Еўрапейскіх гульнях стануць кваліфікацыяй на Алімпіяду-2020. Тры пуцёўкі ў Токіа атрымаюць пераможцы асабістых турніраў у мужчын і жанчын, а таксама лепшая пара ў міксце. Наша каманда настройваецца на максімальны вынік.

Як адзначыла галоўны трэнер зборнай Кацярына Цімафеева, канкурэнцыя сур'ёзна ўзрасла (дзякуючы паляпшэнню вынікаў моладзі). З саставам вызначацца па выніках майскіх турніраў. Дарэчы, на I Еўрапейскіх гульнях у Баку беларусы выйгралі дзве ўзнагароды  - серабро і бронзу.