Спякоту зменяць прахалода і дажджы

22 июня 2018

Надвор’е ў сталіцы і Мінскай вобласці ў выхадныя будзе вызначацца актыўным атмасферным фронтам з Заходняй Еўропы. У суботу і нядзелю ўдзень паветра максімальна прагрэецца да 18 з плюсам. Гэта на некалькі градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Крыху пацяплее ў пачатку наступнага тыдня. Пры гэтым у прагнозах - ападкі і навальніцы.