Зямельнае заканадаўства Беларусі абмяркоўваюць на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі

15 февраля 2022
Карэкціроўкі зямельнага заканадаўства сёння ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы. Навацыі адлюстраваныя ў праекце ўказу, распрацаванага ўрадам.

Так, напрыклад, для будаўніцтва прыватных дамоў прапаноўваецца дазволіць выдзяляць участкі да аднаго гектара. Могуць пашырыць магчымасці па ўзаконьванні самавольна занятых участкаў, змяненні мэтавага прызначэння ўчастка да завяршэння будаўніцтва. Яшчэ адна навацыя - свабоднае распараджэнне ўчасткамі, атрыманымі на лготных умовах. Акрамя гэтага, шэраг паўнамоцтваў Прэзідэнта могуць спусціць на ўзровень ніжэй.