Заўтра ў сталічным мікрараёне Шабаны на гадзіну будзе перакрыты рух

7 июня 2014

Заўтра ў сталічным мікрараёне Шабаны на гадзіну будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту. Абмежаванні звязаны з мерапрыемствамі ў памяць ахвяр Трасцянца. На гадзіну з 11:00 да 12:00 перакрыюць скрыжаванне вуліц Сяліцкага і Шабаны, магчыма, і раён вуліцы Ротмістрава. Як паведамляе Мінсктранс, часова ў Шабанах прыпыняць працу маршруты №63, №91, №148С.