Заўтра ў Мінску пачынаюцца суботнікі

15 марта 2019

Добраўпарадкаванне двароў, паркаў і сквераў. Заўтра ў Мінску пачынаюцца суботнікі. Першы пройдзе ў Кастрычніцкім раёне сталіцы, затым эстафету падхопяць іншыя. Дакладны расклад даступны на сайтах раённых адміністрацый. Далучыцца могуць усе жыхары. Падчас суботнікаў плануюць высадзіць дрэвы, прывесці ў парадак месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі і мемарыяльныя комплексы.