Мінскае "Дынама" працягвае чарговую выязную серыю ў КХЛ матчам у Казахстане

1 декабря 2019
У саперніках у "зуброў" "Барыс". Галоўны трэнер апанента - беларус Андрэй Скабелка. У турнірнай табліцы "Усходу" казахі ідуць 4-мі, беларусы ж на апошнім месцы Заходняй канферэнцыі. Выязное турнэ мы пачалі з паражэння ў Яраслаўлі ад "Лакаматыва" - 3:6. Ці атрымаецца рэабілітавацца сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 13:50.