Заўтра - Дзень без аўтамабіля

21 сентября 2018

Сеў на веласіпед - атрымаў фрукт! Карысным сняданкам сёння частавалі ў Мінску тых, хто падтрымаў акцыю "Дзень без аўтамабіля" і аддае перавагу экатранспарту. Фруктовыя пункты працавалі ў пяці месцах сталіцы, веласіпедыстам раздалі больш за сто кілаграмаў вітаміннай прадукцыі.

Заўтра ў цэнтры сталіцы - вялікае свята з разнастайнымі актыўнасцямі. На вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава перакрыюць дарожны рух.

Вадзіцелі, якія ў гэты дзень адмовяцца ад сваіх аўтамабіляў, змогуць скарыстацца грамадскім транспартам бясплатна, а вечарам ахвотнікаў запрашаюць далучыцца да велапрабегу па галоўным праспекце Мінска.