Заўтра Беларусь адзначыць 72-ую гадавіну Вялікай Перамогі

8 мая 2017

Усяго толькі дзень застаецца да галоўнага майскага свята. Заўтра Беларусь адзначыць 72-ую гадавіну Вялікай Перамогі.

Падрыхтоўка да святкавання ў самым разгары. У Мінску працягваюцца рэпетыцыі канцэрта тэлепраекта "Плошча Перамогі". Урачыстасць абяцае быць сапраўды маштабнай. У мерапрыемстве задзейнічана 850 чалавек. Кульмінацыяй канцэрта стане маляўнічае 3D-шоу. Мапінг-праекцыю з ключавымі момантамі Вялікай Айчыннай - ад абароны Брэсцкай крэпасці да вызвалення Мінска - пакажуць на будынках адразу за манументам Перамогі. Музычная частка канцэрта - за Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі. Завершыцца праграма "Плошча Перамогі" святочным феерверкам у 23:00.

За прамой трансляцыяй тэлепраекта можна будзе назіраць і ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у 21:30.