Завершаны рэспубліканскі конкурс "Ратавальнікі вачыма дзяцей"

4 апреля 2015

Школьнікі дэманстравалі таленты ў выяўленчых і вусных відах творчасці. Пераможцы вызначаныя ў 8 розных намінацыях. Галоўнай тэматыкай сёлета былі пажары і надзвычайныя сітуацыі, а таксама бяспека людзей на вадзе, але ўдзельнікі маглі выбраць для свайго твора і ўласны сюжэт.

На выставу трапіла больш за 300 работ, а наведалі экспазіцыю амаль дзве з паловай тысячы чалавек. Конкурс “Ратавальнікі вачыма дзяцей” праходзіць ужо 17-ы год.