Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з нацыянальным святам Старшыню КНР Сі Цзіньпіна

1 октября 2019

"За 70 гадоў сваёй новай гісторыі Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у эканамічным развіцці, павышэнні дабрабыту грамадзян. Ва ўмовах нарастальнай колькасці міжнародных выклікаў Ваша краіна эфектыўна прасоўвае мадэль мірнага развіцця і супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў усеагульнай выгады, недыскрымінацыі, раўнапраўя. Прымнажаючы вопыт і намаганні мінулых пакаленняў, кітайскі народ няўхільна набліжаецца да ажыццяўлення мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. Дасягненні Вашай краіны заслугоўваюць самай высокай ацэнкі і выклікаюць захапленне", - гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў значную дынаміку ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна ў палітычнай, эканамічнай і многіх іншых галінах.